Гішпанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Reino de España
Сьцяг Гішпаніі Герб Гішпаніі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Plus Ultra
Месцазнаходжаньне Гішпаніі
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Мадрыд
Найбуйнейшы горад Мадрыд
Урад Парлямэнцкая манархія
Хуан-Карлас I
Хасэ-Луіс Радрыґес-Сапатэра
Плошча
- Агульная
- Адсотак вады
50-е месца ў сьвеце
504 782 км²
1,04%
Насельніцтва
- Агульнае (2004)
- Шчыльнасьць
29-е месца ў сьвеце
45 116 894
89,4/км²
СУП
- Агульны (2005)
-надушунасельніцтва
14-е месца ў сьвеце
$1,026 340 млрд
$24 803
Валюта Эўра ()
Часавы пас
- улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць 843
Дзяржаўны гімн «Marcha Real»
Аўтамабільны знак E
Дамэн верхняга ўзроўню .es
Тэлефонны код +34
Мапа Гішпаніі

Гішпа́нскае Карале́ўства альбо Гішпа́нія (Іспа́нскае Карале́ўства альбо Іспа́нія) (па-гішпанску: Reyno de España альбо España) — краіна, на заходнім поўдні Эўропы, мяжуе на поўначы з Францыяй і Андорай, на захадзе — з Партугаліяй. Гішпаніі таксама належаць Балеарскія выспы ў Міжземным моры, Канарскія выспы ў Атлянтычным акіяне, аўтаномныя гарады-анклявы на поначы Афрыкі Сэўта й Мэлілья.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Гішпаніі

[рэдагаваць] Палітыка

Палітычныя партыі:

Палітыкі:

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Гішпанія падзяляецца на сямнаццаць Аўтаномных Супольнасьцяў і два Аўтаномныя Гарады, якія у сваю чаргу складаюцца з адной ці больш правінцый.

Аўтаномныя Супольнасьці:

Аўтаномныя Гарады:

[рэдагаваць] Геаграфія

65% плошчы Гішпаніі знаходзіцца на вышыні болей 500 мэтраў над узроўнем мора. Цэнтральную частку займаюць пласкагор’і (галоўнае – Мэсэта) і невысокія горы (Цэнтральная Кардыльера, С’ера-Арэна і інш.). На поўначы і паўночным усходзе знаходзіцца ланцуг Пірэнейскіх гор (самая высокая кропка – гара Анэта, 3 404 м), Кантабрыйскія, Ібэрыйкія і Каталёнскія горы. На поўдні горы Кардыльера Бэціка і С’ера-Нэвада (самая высокая кропка – гара Муласэн, 3 482 м). Самай высокай кропкай Гішпаніі зьяўляецца дзейнічаючы Вулькан Тэйдэ (3718 м), на высьпе Тэнэрыфэ (Канарскія выспы). Самай значнай нізінай краіны зьяўляецца Андалуская нізіна на паўднёвым захадзе краіны.

Клімат у асноўным субтрапічны міжземнаморскі, сьпякотны і сухі (каля Атлянтычнага ўзьбярэжжа – умерана кантынэнтальны). Сярэднія тэмпэратуры студзеня вагаюцца ад +4°С - + 5°С на пласкагор’і Мэсэта да +12°С на поўдні краіны, у чэрвені ад + 23°С да 29°С. Ападкаў выпадае 300500 мм у год (у асноўным зімой), у гарах і на заходнім узьбярэжжы – да 1000 мм. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюцца Таха, Дуэра, Гвадалквівір і Гвадыяна.

Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі Гішпаніі. У высакагор’ях і у далінах рэк знаходзяцца лугі, на сухіх пласкагор’ях Мэсэта – сухі стэп. Каля Гібралтару сустракаюцца макакі – адзіны ў Эўропе род малпаў.

[рэдагаваць] Эканоміка

Да 1960-х гадоў Гішпанія была адной з самых бедных краінаў Эўропы. Але разьвіцьцё турызму выклікала вялікі рост інвэстыцыяў і замежнага капіталу, які значна ўзрос пасьля ўваходу Гішпаніі ў склад Эўрапейскага Зьвязу.

Апошнія пяцьдзесят гадоў Гішпанія была адной з самых хуткаразьвіваючыхся краінаў Эўропы. У 2001 годзе СУП склаў 662 млрд. эўра, ці 16,5 тыс. эўра на аднаго чалавека. У 1990-х2000-х гадах была праведзена барацьба з інфляцыяй (зьнізілася з 9% ў 1990 да 2,5% зараз) і з беспрацоў’ем (зьнізілася з 21,6% у 1978 годзе да 7,8% зараз).

Гішпанія зьяўляецца буйным цэнтрам міжнароднага гандлю, шматлікія буйныя банкі маюць свае штаб-кватэры ў Мадрыдзе, Більбаа, Барсэлёне і Валенсіі. У эканоміцы краіны значную ролю грае замежны капітал (у асноўным амэрыканскі, брытанскі і францускі), які адказны за хуткі эканамічны рост Гішпаніі.

Гішпанія адносіцца да высокаразьвітых краінаў, разам з такімі краінамі як Вялікабрытанія, Францыя і Італія яна адносіцца да асноўных эканамічна разьвітых краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Эканоміка Гішпаліі лічыцца восьмай ў сьвеце, а нацыянальны прыбытак большы чым у ўваходзячай у вялікую васьмёрку Канады.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У Гішпаніі жывуць такія нацыянальныя меншасьці, як галісійцы, баскі, каталёнцы.

[рэдагаваць] Культура

Асноўны артыкул: Гішпанская культура

[рэдагаваць] Рознае

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg Гішпаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах
 Web-Blaster V2.21 Webblaster-Feld schließen
Die angezeigte Seite wurde durch den Web-Blaster geleitet und dadurch mit der Datenbank des Assoziations-Blasters verknüpft.

Der Web-Blaster ist ein alternativer Browser, der beliebige Webseiten mit Links anreichert. Der gesamte Vorgang geschieht in Echtzeit mit den Original-Daten, es werden keine fremden Daten auf dem Blaster-Server zwischengespeichert.

Um diesen Modus zu verlassen und normal weiter zu browsen, muss der Web-Blaster abgeschaltet werden.

Webblaster abschalten