Грузія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Гру́зія (па-грузінску: საქართველო ці Sakartvelo) – краіна на ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора, большая частка якой знаходзіцца на паўднёвым Каўказе. Мяжуе з Расеяй на поўначы і Турцыяй, Армэніяй і Азэрбайджанам на поўдні.

საქართველო
Sakartvelo
Сьцяг Грузіі Герб Грузіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: ძალა ერთობაშია - Dzala ertobashia
Месцазнаходжаньне Грузіі
Афіцыйная мова Грузінская
Сталіца Тбілісі
Найбуйнейшы горад Тбілісі
Урад Рэспубліка
Міхаіл Саакашвілі
Зураб Ногаідэлі
Плошча
- Агульная
- Адсотак вады
118-е месца ў сьвеце
69 700 км²
нязначны
Насельніцтва
- Агульнае (2008)
- Шчыльнасьць
112-е месца ў сьвеце
4 730 841
67/км²
СУП
- Агульны (2008)
-надушунасельніцтва
122 месца ў сьвеце
$21,397 мільярда
$4 863
Валюта Лары (GEL)
Часавы пас
- улетку
MSK (UTC+3)
MSD (UTC+4)
Незалежнасьць
- ад СССР

9 красавіка 1991
Дзяржаўны гімн «Tavisupleba»
Аўтамабільны знак ?
Дамэн верхняга ўзроўню .ge
Тэлефонны код +995
Мапа Грузіі

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Грузіі

[рэдагаваць] Палітыка

Грузія – дэмакратычная прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком краіны, а прэм'ер-міністар кіруе ўрадам.

Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і Кабінэту Грузіі. Кабінэт складаецца з міністраў, якіх узначальвае прэм’ер-міністар, якога, у сваю чаргу, назначае прэзыдэнт. Міністар абароны выведзены са складу Кабінэта Грузіі і падпарадкоўваецца непасрэдна прэзыдэнту.

Міхаіл Саакашвілі зьяўляецца прэзыдэнтам Грузіі, пасьля таго як перамог на выбарах 2008 году з вынікам 53,47% галасоў.

Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту Грузіі, які складаецца са 150 дэпутатаў, зь якіх 75 выбіраюцца на прапарцыянальнай аснове, і астатнія 75 праз аднамандатныя акругі. Парлямэнтарыі выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.

[рэдагаваць] Геаграфія

На тэрыторыі Грузіі пануе субтрапічны клімат, вельмі вільготны ў заходніх рэгіёнах і кантынэнтальны на ўсход ад Сурамскіх гор. У выніку ўзвышанага характару паверхні краіны клімат мае ярка выражаны паясны характар. Самая большая колькасьць ападкаў назіраецца на схілах Мехецкіх гораў, у пабліжу Батумі (болей 4000 мм штогод), а ў паўднёва-усходняй частцы Грузіі колькасьць ападкаў дасягае толькі 200 мм штогод. Выразная кліматычная мяжа ў Грузіі праходзіць праз Сурамскія горы. Паўднёвыя схілы гэтых гор дзеляць краіну на практычна роўныя часткі: заходнюю, з субтрапічным марскім кліматам і усходнюю з субтрапічным сухім.

На захадзе Грузіі растуць фігавыя дрэвы, пальмы, аліўкі і іншыя міжземнаморскія расьліны. У цэнтральная Грузіі сустракаюцца мясцовасьці, дзе вырошчваюць ківі і бананы. Цытрусавыя, гранаты і хурму можна сустрэць нават на вуліцах Тбілісі. У астатняй частцы краіны, уздоўж Каўказу растуць тыпова горныя ці альпійскія расьліны. Ва ўсёй Грузіі значнае разьвіцьцё атрымала вырошчваньне вінаграду. Грузінскія віны вядомыя далёка па-за межамі краіны.

[рэдагаваць] Эканоміка

У сярэдзіне 2000-х гадоў урад Грузіі прыняў праграму інтэнсіўнай прыватызацыі і барацьбы з карупцыяй. Лібэралізацыя эканомікі для замежных інвэстараў, прывалі да росту замежных інвэстыцыяў і павялічэньню фінансавай дапамогі з боку міжнародных арганізацыяў.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца жыта, цытрусы, гарбата. Існуе значныя радовішчы марганцу (Чыатура), каменнага вугалю (Ткібулі), медзі (Марнэўлі). Радовішчы нафты і прыроднага газу зьяўляюцца нязначнымі, аднак важнае эканамічнае значэньне мае трубаправод які ідзе праз тэрыторыю Грузіі і злучае нафтавыя радовішчы Касьпійскага мора і Цэнтральнай Азіі з Эўропай і Турцыяй.

Прамысловасьць Грузіі прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, хімічнай, будаўнічай і лёгкай прамысловасьці, машынабудаўніцтвам, чорнай і каляровай мэталюргіяй. Будова прамысловай вытворчасьці складаецца з перапрацоўчай прамысловасьці – 69%, энэргетыка – 24%, горная прамысловасьць – 7%.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Грузіны зьяўляюцца нацыянальнай большасьцю краіны (83,8%). Астатнія этнічныя групы складаюць: азэрбайджанцы6,5%, армяне5,7%, расейцы1,5%, абхазы і асэтыны – меней 1% агульнай колькасьці насельніцтва. Існуюць і больш дробныя этнічныя групы: асырыйцы, чачэнцы, кітайцы, габрэі, грэкі, кабардынцы, курды, татары, туркі і ўкраінцы. Габрэйская абшчына зьяўляецца адной з самых старажытных на сьвеце.

У Грузіі існуе значная моўная разнастайнасьць. У краіне ўжываюцца наступныя мовы: грузінская, лазкая, мінгрэліянская і сванская, акрамя гэтага этнічныя групы карыстаюцца ўласнымі мовамі. Афіцыйнай мовай зьяўляецца грузінская і абхазкая (у аўтаномнай рэспубліцы Абхазія). Грузінская мовай карыстаюцца 71% насельніцтва, 9% размаўляюць па-расейску, 7% карыстаюцца армянскай мовай, 6% - азэрбайджанскай, і 7% карыстаюцца іншымі мовамі. 100% насельніцтва Грузіі зьяўляюцца пісьменнымі.

У пачатку 1990-х г.г. пасьля распаду СССР, у выніку этнічных канфліктаў, якія ўзьніклі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, шматлікія асэтыны пакінулі Грузію і перасяліліся ў іншыя краіны (большасьць ў Паўночную Асэтыю ў Расеі). Болей 150 000 грузінаў перасяліліся з Абхазіі ў іншыя рэгіёны краіны пасьля 1993 года.

Большасьць насельніцтва Грузіі зьяўляюцца праваслаўнымі хрысьціянамі Грузінскай Праваслаўнай Царквы (81,9%). Акрамя гэтага існуюць рэлігійныя абшчына мусульманаў (9,9%), хрысьціянаў армянскай царквы (2%), каталікоў (0,8%), а 0,7% насельніцтва зьяўляюцца атэістамі.

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Спасылкі

Commons-logo.svg Грузіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



На іншых мовах
 Web-Blaster V2.21 Webblaster-Feld schließen
Die angezeigte Seite wurde durch den Web-Blaster geleitet und dadurch mit der Datenbank des Assoziations-Blasters verknüpft.

Der Web-Blaster ist ein alternativer Browser, der beliebige Webseiten mit Links anreichert. Der gesamte Vorgang geschieht in Echtzeit mit den Original-Daten, es werden keine fremden Daten auf dem Blaster-Server zwischengespeichert.

Um diesen Modus zu verlassen und normal weiter zu browsen, muss der Web-Blaster abgeschaltet werden.

Webblaster abschalten